Ліквідатар дамагаецца справядлівасьці

Любоў Лунёва, Менск У Першамайскім судзе Менску аб 11 гадзіне пачнецца чарговае паседжаньне ў справе Васіля Сіліверста.
Спадар Сіліверст намагаецца даказаць у судзе, што ўдзел у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы стаў прычынай яго захворваньняў і інваліднасьці. Спадар Сіліверст неаднойчы трымаў галадоўку, каб прыцягнуць увагу да праблемаў чарнобыльскіх ліквідатараў.