У Кіеве пачаліся беларуска-украінскія кансультацыі ў энэргетычнай галіне

Радыё Свабода Сёньня ў перамовах бяруць удзел міністры энэргетыкі дзьвюх краін, заўтра дэлегацыі бакоў узначаляць віцэ-прэм’еры Беларусі і Украіны Уладзімер Сямашка і Андрэй Клюеў.
Паводле беларускага амбасадара ў Кіеве Ўладзімера Вялічкі, размова ідзе пра нафтаправоды, газаправоды і электраэнэргію. Як паведамляе БелаПАН, чакаецца, што бакі падпішуць пакет пагадненьняў на ўмацаваньне энэргетычнай бясьпекі дзьвюх краін.