Акцыя "Моладзі БНФ" у Наваполацку

Радыё Свабода У Наваполацку ўтворана гарадзкая суполка ўсебеларускага згуртаваньня Моладзь БНФ. Сёньня яе актывісты зладзілі першую акцыю: распаўсюдзілі сярод мінакоў больш як 300 паасобнікаў інфармацыйнага бюлетэню “Навіны БНФ”. Акцыя прайшла без затрыманьняў.
Сёньня ж увечары сябры суполкі ладзяць сход, на якім абмяркуюць пляны сваёй дзейнасьці і, у прыватнасьці, хаду падрыхтоўкі да сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка.