Ад актывістаў "Маладога фронту" патрабуюць прызнаньня

Любоў Лунёва, Менск Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” а 19.30 усё яшчэ заставаліся ў пастарунку Савецкага РУУС. Ім удалося паведаміць "Свабодзе", што сьледчыя патрабуюць ад актывістаў Зьмітра Хведарука і Яўгена Скрабутана прызнацца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч ужо быў пакараны пазбаўленьнем волі паводле гэтага абвінавачаньня.

Нагадаем, што сёньня а палове на пятую байцы спэцназу міліцыі затрымалі каля 30 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Гэта адбылося ў той час, калі праходзіла паседжаньне цэнтральнай рады арганізацыі на вуліцы Цнянскай.

Сярод затрыманых – шмат непаўнагадовых.