У Менску затрыманыя каля 30 сяброў "Маладога фронту"

Любоў Лунёва, Менск Сёньня а палове на пятую байцы спэцназу міліцыі затрымалі каля 30 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Гэта адбылося ў той час, калі праходзіла паседжаньне цэнтральнай рады арганізацыі ў кватэры на вуліцы Цнянскай. Сярод затрыманых – шмат непаўнагадовых. Усе яны цяпер знаходзяцца ў РУУС Савецкага раёну. Як удалося паведаміць затрыманым Радыё Свабода, цяпер яны чакаюць, пакуль прыбудзе супрацоўнік КДБ капітан Сьвістуноў.

Людмілу Атакулаву, якая здымала кватэру, дзе праходзіла паседжаньне рады, міліцыянты адвезьлі асобна.