Альгерд Невяроўскі, Менск На пытаньне тыдня беларускай “Свабоды” працягваюць адказваць жыхары Менску.
Пэнсіянэр: “Людзі працуюць, і я калісьці працаваў. Цяпер пэнсію атрымліваю. Нармальны ўзровень жыцьця”.
Хлопец: “Так адразу не магу і адказаць. Каб людзі больш давяралі адзін адному, тады ўсе матэрыяльныя даброты будуць больш значнымі. Калі будзе давер, то тады нашае становішча падымецца на ўзровень вышэй”.
Спадар: “Натуральна, што ад грошай. Здароўе і грошы — гэта галоўнае”.
Спадарыня: “Ад зарплаты”.
Пэнсіянэрка: “Ад павышэньня пэнсіяў. Я год як пахавала мужа, таму стан вельмі дрэнны”.
Спадар: “Ад мяне залежыць. Працаваць лепей ня трэба, трэба жыць у іншай дзяржаве”.
Спадар: “Ад мяне самога залежыць. Калі сытуацыя ў краіне будзе нармальная, можна будзе зарабіць грошы й павысіць свой матэрыяльны й культурны ўзровень. Пакуль гэтага ня будзе, нічога ня зьменіцца”.
Спадар: “Ад зарплаты найперш. Але пакуль мне хапае”.
Студэнт: “Ад заробку маіх бацькоў. А мне трэба добра вучыцца, скончыць унівэрсытэт і знайсьці добрую працу”.
Карэспандэнт: “Ад чаго залежыць павышэньне ўзроўню вашага жыцьця?”
Пэнсіянэрка: “Ад маёй работы. Калі я буду працаваць, буду законапаслухмянай... Я ўсё лета на лецішчы, там падсобная гаспадарка. Зёлкі на зіму рыхтую. Так што — толькі ад нашай працы”.
Спадарыня: “Збольшага ад нас саміх. Трэба нейкія пытаньні разьвязваць хутчэй, а не спыняцца на разьвязаных пытаньнях. І больш рашучасьці трэба”.
Спадарыня: “Ад многіх фактараў. І ў першую чаргу ад самаго чалавека. Ці ў цябе ёсьць жаданьне, да чаго ты імкнесься… І другое — ёсьць фактары, ад якіх мы не залежым. Гэта ўжо залежыць ад нашага кіраўніцтва. І некаторыя іншыя фактары”.