Лічба дня: 350 подпісаў за беларускую мову ў Салігорску

Радыё Свабода, Прага Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” распачалі збор подпісаў жыхароў Салігорску, каб назвы вуліц, афішы ў кінатэатрах, прыпынкі гарадзкога транспарту былі напісаныя па-беларуску.
Моладзевыя актывісты ўжо сабралі больш як 350 подпісаў жыхароў гораду.