У кватэры чальца партыі БНФ быў ператрус

Любоў Лунёва, Менск Учора ўвечары а 22.30 ў прыватную кватэру сакратара ўправы партыі БНФ Андрэя Саротніка, дзе таксама знаходзіўся кіраўнік цэнтральнай рады партыі Ўладзімер Кішкурна, зьдзейсьнілі ператрус.
Спачатку ў кватэру ўвайшлі трое асобаў, якія прадставіліся супрацоўнікі міліцыі. Пасьля ўвайшло яшчэ пяць чалавек у цывільным. Яны заявілі, што ім трэба агледзіць кватэру. У выніку яны забралі аргтэхніку, носьбіты інфармацыі, а таксама некаторыя кнігі й брашуры.

Андрэя Саротніка і Ўладзімера Кішкурну адвезьлі ў Цэнтральны РУУС, дзе пратрымалі да 3.00. Актывістам партыі не патлумачылі, у чым прычына затрыманьня.

Кіраўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка ў інтэрвію Свабодзе заявіў, што расцэньвае гэта як факт ціску на чальцоў ягонай партыі.