У Менску не ўпраўляюцца з прыбіраньнем сьнегу на вуліцах

Радыё Свабода Сьнег на вуліцах Менску расчышчаюць 676 адзінак тэхнікі й каля 780 прыбіральнікаў з прадпрыемства “Гаррэмаўтадар”. На прадпрыемстве заяўляюць, што людзі й тэхніка не ўпраўляюцца з прыбіраньнем сьнегу.
За мінулы содзень з вуліцаў гораду было вывезена каля 9 тысячаў кубічных мэтраў сьнегу, паведамляе Інтэрфакс.