Радыё Свабода Падчас сустрэчы з лідэрам Камуністычнай партыі Расеі Генадзем Зюганавым кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “мы прызнаем, што шматвэктарная палітыка фактычна адбылася, як аднавэктарная. Нам вельмі важна наладжваць стасункі з Захадам. І канфлікт з Расеяй тут не прычына, не падстава. Проста Эўропа пабачыла, што яна, аказваецца, таксама залежыць ад Беларусі ў пляне паставак энэргарэсурсаў. Эўропа таксама па-новаму ацаніла Беларусь, узьнікла новая сытуацыя” .
Прэзыдэнт таксама адзначыў, што Беларусь больш ня можа “ашалела бегчы ў Расею” з той прычыны, што расейскае кіраўніцтва гэтага ня хоча, перадае БелаПАН.
Ціск на Беларусь аказваецца на загад Крамля, лічыць Аляксандар Лукашэнка. “Беларусь пачынаюць душыць, травіць, з нас проста зьдзекуюцца – вы бачыце, што сёньня адбываецца ў СМІ. Але яны гэта робяць на загад з Крамля”, лічыць кіраўнік Беларусі.