Прынята рашэньне аб пабудове ў Беларусі АЭС

Радыё Свабода Праца для стварэньня ў Беларусі атамнай станцыі пачнецца найбліжэйшым часам. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, выступаючы на ўрачыстым паседжаньні, прысьвечаным Дню навукі.
Кіраўнік ураду паведаміў, што "прэзыдэнтам прынята рашэньне аб пабудове АЭС". Паводле С.Сідорскага, атамная станцыя дазволіць краіне эканоміць штогод 4 мільярды кубамэтраў газу (гэта прыблізна пятая частка ад расейскіх паставак).