Паводле БелаПАН Адміністрацыйная камісія Партызанскага раёну Менску аштрафавала сёньня моладзевага актывіста Аляксея Шыдлоўскага на 10 базавых велічыняў (310 тысяч рублёў).
8 студзеня міліцыянты затрымалі А.Шыдлоўскага ў цэнтры Менску за расклейваньне наклеек “Джынс – за свабоду”. Моладзевага актывіста даставілі былі ва ўпраўленьне ўнутраных справаў Партызанскага раёну Менску, дзе склалі пратакол аб парушэньні ўказу прэзыдэнта № 31 аб добраўпарадкаваньні тэрыторыяў. Гэты ўказ прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць за расклейваньне матэрыялаў ў ня вызначаных для гэтага месцах.