Міністар эканомікі: інфляцыя ў 2007 годзе не перавысіць чаканых 8%

Паводле “Інтэрфаксу” Узровень інфляцыі ў Беларусі ў 2007 годзе будзе вытрыманы ў адпаведнасьці з прагнозам і не перавысіць 8 % – пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.
Ён паінфармаваў таксама пра падвышэньне цэнаў для прамысловых беларускіх спажыўцоў: цана на газ вырасьце на 88,9 %, на цеплаэнэргію – на 40,8 %, на электраэнэргію – на 21,3 %. Паводле М.Зайчанкі, гэта мінімальна магчымы ў цяперашняй сытуацыі ўзровень падвышэньня цэнаў.