Паводле “Інтэрфаксу” Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея ніколі не хацела будаваць саюзных дачыненьняў зь Беларусьсю.
“Палітыка Расеі была накіраваная на разбурэньне імкненьня беларускага народу і кіраўніцтва Беларусі жыць з Расеяй у саюзнай дзяржаве”, – заявіў А.Лукашэнка, выступаючы сёньня на цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара навуковым работнікам краіны.