"Беларусь — адзін з прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Бэрліну" (абноўлены)

Уладзімер Глод, Менск Генэральны сакратар кіроўнай партыі Нямеччыны ХДС Рональд Пофала і дэпутат Бундэстагу, міжнародны каардынатар ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк завершылі свой візыт у Менск. На сёньняшняй сустрэчы зь лідэрам Аб''яднанай грамадзянскай партыі А.Лябедзькам і ўчорашняй — з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам яны заявілі, што Беларусь ёсьць адным з прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Нямеччыны. Нямецкія палітыкі падкрэсьлілі таксама, што іх краіна, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, "за гэты час павінна як мага больш павярнуць Беларусь у бок дэмакратызацыі".
Спадары Пофала і Бэк сутракаліся таксама з адвакатам Аляксандра Казуліна Ігарам Рынкевічам, прадстаўнікамі шэрагу няўрадавых арганізацыяў.

Перад адлётам зь Беларусі нямецкія палітыкі наведалі мэмарыяльны комплекс "Хатынь".