На заўтра абвешчанае штармавое папярэджаньне

Паводле БелаПАН На 24 студзеня Рэспубліканскі гідрамэтэацэнтр аб''явіў штармавое папярэджаньне. Паводле Валянціны Скрабец, загадчыцы аддзелу метэапрагнозаў, тэмпэратура паветра блізу раніцы 24 студзеня панізіцца да мінус 4-10°С, пры праясненьнях - да мінус 12-15°С.
24 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор''я - сьнег, мяцеліца, вецер. Па поўдні краіны - інтэнсіўныя сьнегапады, на дарогах - сьнежныя заносы.

25 студзеня, у чацьвер, складаныя ўмовы надвор''я захаваюцца. Ноччу 26 студзеня чакаецца паніжэньне тэмпэратуры паветра да мінус 8-14°С. На паўночным захадзе - да мінус 17-19°С. Дзённая тэмпература паветра складзе мінус 4-9°С, у асобных раёнах кароткачасовы сьнег.