Суд у справе пратэстантаў "Новага жыцьця" перанесены

Любоў Лунёва, Менск У Вышэйшым гаспадарчым судзе адбылося чарговае паседжаньне ў справе пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё”.
Вернікі намагаюцца адмяніць рашэньні гарадзкіх уладаў, паводле якіх пратэстантаў пазбавілі зямельнага надзелу, а храм перавялі ў гарадзкую маёмасьць. Вернікі ў судзе назвалі чыноўнікаў Менгарвыканкаму парушальнікамі заканадаўства. Яны просяць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці кіраўніцу аддзелу ў справах рэлігій Алу Рабіцаву.

Сёньня судзьдзя Кацярына Караткевіч паведаміла, што гэта вельмі важная справа і перанесла наступнае паседжаньне на нявызначаны тэрмін.