Паводле БелаПАН Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэне ван дэр Ліндэн сёньня на прэсавай канферэнцыі перад адкрыцьцём пленарнай сэсіі ПАРЭ прадставіць справаздачу аб сваім візыце ў Беларусь. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Парлямэнцкай асамблеі.
Нагадаем, што Рэне ван дэр Ліндэн знаходзіўся ў Менску з афіцыйным візытам 18-20 студзеня. Ён сустрэўся са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым, старшынём Савету Рэспублікі Генадзем Навіцкім, з прадстаўнікамі апазыцыі, няўрадавых арганізацый і студэнтамі.
Як зазначаецца ў паведамленьні прэсавай службы ПАРЭ, Рэне ван дэр Ліндэн прапанаваў беларускаму боку "некалькі крокаў для прасоўваньня каштоўнасьцей Рады Эўропы і разьвіцьця дыялёгу". У прыватнасьці, кіраўнік ПАРЭ прапанаваў скарыстаць дапамогу міжнародных экспэртаў у пытаньні аб палітычных зьняволеных у Беларусі, адкрыць у Менску інфармацыйнае бюро Рады Эўропы, вырашаць спрэчныя пытаньні беларускага заканадаўства пры дапамозе экспэртаў Вэнэцыянскай камісіі.