Старшыня ПАРЭ сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці

Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня адбылася сустрэча старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнастьці – жонкай экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна Ірынай, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, парваабаронцамі Гары Паганяйлам і Алесем Бяляцкім, навукоцамі Алегам Манаевым і Яраславам Раманчуком, а таксама былым палітвязьнем Сяргеем Скрабцом.
Ірына Казуліна паведаміла радыё Свабода, што паводле Рэнэ ван дэр Ліндэна, ён у часе кожнай сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі краіны ўздымае праблему палітычных вязьняў у Беларусі і ў паасобку згадвае лёс Аляксандра Казуліна. На гэта прадстаўнікі ўладаў адказваюць старшыні ПАРЭ, што палітзьняволеных у Беларусі няма, а ёсьць пакараныя паводле Крымінальнага кодэксу.

Старшыня ПАРЭ таксама паведаміў прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, што ён прапанаваў беларускім уладам правесьці незалежную экспэртызу паводле вінавачаньняў, выстаўленых Аляксандру Казуліну ды іншым палітзьняволеным.