Вярхоўны суд разгледзіць справу адносна міліцыянта, падазраванага ў сэрыі забойстваў

Радыё Свабода На пачатку лютага Вярхоўны суд Беларусі пачне разгляд справы адносна былога супрацоўніка міліцыі, які падазраецца ў сэрыі забойстваў. Пра гэта заявіў генпракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.
Спадар Міклашэвіч нагадаў, што былы супрацоўнік МУС абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні 22 злачынстваў, сярод якіх забойства 12-ці чалавек. Гэтыя злачынствы былі ўчынены на Гарадзеншчыне ў 1992-2006 гадах.

Таксама спадар Міклашэвіч сказаў, што вядзецца пошук былога супрацоўніка пракуратуры, які падазраецца ў датычнасьці да “марозаўскай” групоўкі.