Радыё Свабода Колькасьць выяўленага хабарнцітва ў сфэрах аховы здароўя і адукацыі Беларусі за мінулы год паменшала ўдвая. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў генпракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.
У 2006 годзе мэдыкі і настаўнікі сталі браць хабару ў два разы менш параўнальна з 2005 годам. Паводле спадара Міклашэвіча, «захады процідзеяньня хабарніцтву, дробным падачкам у сыстэмах аховы здароўя і адукацыі скарачацца ня будуць». Захаваецца жорсткая пазыцыя адносна карупцыянэраў і хабарнікаў з боку пракуратуры і судоў.
У Гомельскай вобласьці практычна ва ўсіх вышэйшых навучальных установах былі заведзены справы адносна службовых асоб за атрыманьне хабару.
У Гомельскай вобласьці практычна ва ўсіх вышэйшых навучальных установах былі заведзены справы адносна службовых асоб за атрыманьне хабару.