Радыё Свабода Польскі бок афіцыйна пацьвердзіў перадачу Літвой Варшаве грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіянажы супраць Польшчы. Моніча перадалі польскім службам на памежным пераходзе ў Агародніках.
Ганна Адамяк-Дэрэндаж з Краёвай пракуратуры паведаміла Польскаму прэсаваму агенцтву, што заява аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня беларускага грамадзяніна пад арыштам будзе накіраваная ў Варшаўскі суд цягам тыдня. Суд павінен даць дазвол на арышт.