Сёньня адбудзецца паседжаньне аргкамітэту руху “За свабоду”

Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Мілінкевіч правядзе сёньня першае паседжаньне аргкамітэту шырокага народнага руху “За свабоду”.
Да ўдзелу ў ім запрошаны кіраўніцтва і прадстаўнікі палітычных партый БСДП, БСДП (Народная Грамада), Партыя БНФ, Партыя “Справядлівасьці і прагрэсу”, Партыя “Зялёныя”, “Малады Фронт”, Хрысьціянскія дэмакраты, а таксама шэраг значных грамадзкіх аб’яднаньняў і ўплывовых асобаў.