У Бабруйску затрыманыя 7 грамадзкіх актывістаў

Радыё Свабода Сямёра сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” затрыманыя ў Бабруйску падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.
Тасіію Кабанчук, Сьвятлану Адамовіч, Тамару Саксонаву, Аляксандра Калесьнікава, Аляксандра Сатакова, Лабенка Ўладзімера ды Ігара Клянчакова міліцыянты абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня.

Таісія Кабанчук у тэлефоннай гутарцы паведамілі, што іх зьбіраюцца весьці у бліжэйшы аддзел міліцыі дзеля складаньня пратаколаў.

Акцыю салідарнасьці грамадзкія актывісты праводзілі як і мінулыя разы ля капліцы Менскіх могілак.