Міністар замежных спраў Украіны – пра беларуска-расейскі канфлікт

Радыё Свабода, Прага Сёньня міністар замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк, які знаходзіцца ў Празе, пракамэнтаваў вынікі беларуска-расейскага паліўнага канфлікту.
Тарасюк: “Аб’яднаная Эўропа і кожная краіна павінны працаваць над зьмяншэньнем сваёй энэргетычнай залежнасьці. Трэба мець розныя варыянты паставак энэрганосьбітаў, гэта першае, а другое – трэба выпрацаваць агульныя правілы для ўсіх. Я думаю, што ў гэтым выпадку нашы сымпатыі павінны быць на баку агульных правілаў, агульных стандартаў, якія вызначаныя Эўрапейскай энэргетычнай Хартыяй. І Ўкраіна, дарэчы, ёсьць удзельнікам гэтай Хартыі, і калі б усе краіны былі згодныя з гэтай Хартыяй, дык не было б такіх крытычных сытуацый”.