А.Кароль: "Вынік мог бы быць большым"

Радыё Свабода Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Аляксей Кароль называе прадказальнымі вынікі мясцовых выбараў – амаль ніхто з дэмакратычных кандыдатаў ня стаў дэпутатам.
Кароль: "Тое, што кампанія была праведзеная як палітычная кампанія, і пэўная тлумачальная праца сярод насельніцтва была праведзеная, гэта ацэньваю як нармальны вынік, хаця ён і мог бы быць большым".