Выбарамі на Берасьцейшчыне цікавяцца прадстаўнікі амбасады ЗША

Радыё Свабода, Берасьцейская вобласьць Напярэдадні галасаваньня віцэ-консул ЗША ў Беларусі Эрык Колінз і сакратар амэрыканскай амбасады Джэніфэр Рок сустракаліся з кіраўніцтвам Берасьцейскай гарадзкой выбарчай камісіі, актывістамі апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.
Непасрэдна ў дзень выбараў прадстаўнікі амбасады ЗША ў Менску наведалі некаторыя выбарчыя ўчасткі Берасьцейшчыны. У прыватнасьці, у Бярозе і Белаазёрску адбыліся сустрэчы амэрыканскіх дыпляматаў зь незалежнымі назіральнікамі.