На ўчастку ў студэнцкім інтэрнаце датэрмінова прагаласавала каля 60%

Радыё Свабода, Берасьце На ўчастку №79, які месьціцца ў інтэрнаце Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэта, у датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел каля 60 адсоткаў выбаршчыкаў.
Як паведаміў Радыё Свабода старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, большасьць выбаршчыкаў на гэтым участку – студэнты ўнівэрсытэту.

Між тым, згаданы ўчастак увахозіць у склад выбарчых акругаў, дзе ў абласны савет балятуецца рэктар унівэрсытэту Пётр Пойта, а ў Берасьцейскі гарадзкі савет – актывіст БРСМ, студэнт унівэрсытэту Антон Валашчук. Іхнім канкурэнтам у гэтых выбарчых акругах ёсьць Ганна Канюс, якая ўзначальвае гарадзкую арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).