Жлобін: кандыдату забаранілі прысутнічаць на выбарчым участку

Радыё Свабода Кандыдату на дэпутата Жлобінскага райсавету Анатолю Сьцепаненку забаранілі прысутнічаць на ягоным выбарчым участку ў той час, калі адсутнічае назіральнік.
У інтэрвію БелаПАН А.Сьцепаненка таксама паведамаіў: "Мне паскардзіўся жыхар вёскі Сьцёпы Жлобінскага раёну Аляксандар Жарыкаў. На выбарчым участку ён даведаўся, што за яго ўжо нехта расьпісаўся і атрымаў бюлэтэнь".