Валер Каліноўскі, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі станоўчым лічыць перш за ўсё тое, што нафтавы канфлікт вырашыўся.
Красуцкі: “Зыходзячы з таго, што прапаноўвалася, гэта ня самы горшы варыянт для Беларусі. Што да братэрскіх ці небратэрскіх дачыненьняў Беларусі і Расеі, то ў любым выпадку мы пераходзім на рынкавыя дачыненьні ў эканоміцы. Мяркую, што калісьці гэта павінна было пачацца.
Думаю, што гэтыя падзеі не разбураць да канца пытаньні, якія датычаць Саюзнай дзяржавы, але пэўнае адценьне накладуць”.
Думаю, што гэтыя падзеі не разбураць да канца пытаньні, якія датычаць Саюзнай дзяржавы, але пэўнае адценьне накладуць”.