Дваіх маладых актывістаў затрымалі ў Горадні

Сяргей Астраўцоў, Горадня .
На гарадзенскім чыгуначным вакзале ўвечары затрыманы Яўген Скрабутан, які навучаецца ў Варшаўскім унівэрсытэце ў рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Ён прыехаў з Польшчы, і неўзабаве да яго падыйшлі міліцыянты і сказалі, што ў яго нібыта несапраўдны пашпарт. Затрыманая таксама Вольга Смалянчук. Абое знаходзяцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі.

Затрыманы раней Станіслаў Пачобут быў дастаўлены ў Гарадзенскі райададзел міліцыі.