Радыё Свабода Магілёўскі завод “Электрарухавік” можа панізіць у гэтым годзе рэнтабэльнасьць амаль ў два разы з-за росту цэнаў на энэрганосьбіты. Пра гэта Інтэрфаксу заявіў намесьнік дырэктара прадпрыемства па эканоміцы Фёдар Трафімовіч.
Паводле спадара Трафімовіча, завод купляе вялікія аб’ёмы матэрыялаў і камплектуючых у Расеі, дзе таксама адбыўся рост цаны на энэрганосьбіты.