А.Фадзееў: “Беларусь павінна зразумець, што надышоў час жыць па законах рынку”

Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік аддзелу Беларусі Інстытуту краінаў СНД у Маскве Аляксандар Фадзееў у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што цяперашні канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй мае як станоўчыя, так і нэгатыўныя наступствы.
Фадзееў: “Пазытыўны бок у тым, што ў Расеі зьявіўся шанец выставіць Беларусі, так бы мовіць, кантрольны пакет у справе выкананьня плянаў стварэньня саюзнай дзяржавы. Стварэньня -- я падкрэсьліваю -- у рэчаіснасьці, а не на паперы. У Масквы зьявілася магчымасьць прыцягнуць да адказнасьці тых беларускіх палітыкаў, якія вызначаюць курс краіны: спытаць іх, чаму нічога з таго, што было заплянавана яшчэ ў 1999-м годзе, дагэтуль ня зроблена.

Што тычыцца эканомікі, дык Беларусь павінна зразумець, што яна мусіць жыць у рынкавых умовах, у жорсткім зьнешнім канкурэнтным асяродзьдзі -- так, як жывуць усе цывілізаваныя дзяржавы. І Беларусь мусіць зрабіць такі крок. Ён будзе цяжкім, але рабіць яго неабходна. Тут нэгатыў у тым, што насельніцтва Беларусі пацерпіць матэрыяльныя страты і дабрабыт яго пагоршае.

Зразумела, што непазьбежныя страты і для некаторых расейскіх прадпрыемстваў -- тых, што зьвязаныя сумеснымі вытворчымі справамі зь беларускімі калегамі. Яны таксама адчуюць дыскамфорт. Ён будзе часовы, але ён будзе”.