К.Касачоў: “Мы павінны будаваць нашы адносіны выключна на дамоўнай аснове”

Радыё Свабода Старшыня камітэту Дзярждумы Расеі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў заявіў, што пытаньні супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў канкрэтных сфэрах мусяць афармляцца адмысловымі пагадненьнямі, якія павінны праходзіць ратыфікацыю парлямэнтамі абедзьвюх краін.
“Пакуль не сфармавана ў поўным аб’ёме саюзная краіна, мы павінны будаваць нашы адносіны выключна на дамоўнай аснове. Кожны такі дакумэнт, які ў аднабаковым парадку дае Беларусі нейкія льготы ў канкрэтнай сфэры, павінен праходзіць ратыфікацыю Дзярждумай і Саветам Фэдэрацыі”, —заявіў К.Касачоў.