Нямеччына вітае аднаўленьне паставак нафты праз Беларусь

Радыё Свабода Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер вітае аднаўленьне паставак нафты з Расеі ў Эўропу праз трубаправод “Дружба”.
Міністар выказаў задавальненьне, што заклікі да хутчэйшага вырашэньня канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй, былі пачуты. Разам з тым, ён заявіў, што Нямеччына мае намер пачаць дыялёг з Расеяй для падрыхтоўкі падмурку доўгатэрміновых і надзейных адносінаў ў энэргетычным сэктары.