Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі вылецеў сёньня ў Маскву для перамоваў з кіраўніком ураду Расеі Міхаілам Фрадковым. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні ўзаемнага гандлю. Сярод іншага гаворка пойдзе пра транзыт і пастаўкі нафты, а таксама будуць абмеркаваны пытаньні, зьвязаныя з іншымі групамі тавараў.
Напярэдадні прэзыдэнты Расеі і Беларусі ў тэлефоннай размове абмеркавалі сытуацыю і даручылі сваім прэм’ерам да пятніцы ўнесьці прапановы для вырашэньня нафтавага канфлікту.
Беларускі ўрад правёў пазачарговую нараду прэзыдыюма. Беларускі прэм’ер-міністар заявіў пра адмену ўведзенага раней беларускім бокам мыта на транзыт расейскай нафты.
Беларускі ўрад правёў пазачарговую нараду прэзыдыюма. Беларускі прэм’ер-міністар заявіў пра адмену ўведзенага раней беларускім бокам мыта на транзыт расейскай нафты.