Нафта можа пайсьці ў Эўропу праз Калінінградзкі рыбны порт

Радыё Свабода Кіраўніцтва Калінінградзкага марскога рыбнага порту заяўляе пра гатовасьць прадпрыемства аднавіць перавалку “колавай” нафты на час канфлікту Расеі й Беларусі вакол нафтаправоду “Дружба”, паведамляе Інтэрфакс.
У ліку альтэрнатыўных каналаў дастаўкі нафты ў Эўропу ў кароткатэрміновай пэрспэктыве фірмамі-экспартэрамі разглядаюцца розныя варыянты транспартоўкі сыравіны. “Паліўна-грузавы комплекс порту гатовы хоць заўтра арганізаваць перавалку сырой нафты ў памеры 12 тысяч тон на суткі”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе прадпрыемства.