Нафтавыя перамовы адкладзеныя

Радыё Свабода, Прага Міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Герман Грэф заявіў, што перамовы не пачнуцца да адмены беларускім бокам мыта і аднаўленьня транзыту нафты ў Эўропу.
Паводле міністра, менавіта гэта было заяўлена членам беларускай дэлегацыі на чале з віцэ-прэмьерам беларускага ўраду, паведамляе расейскае агенцтва РИА-новости. Раней паведамлялася пра аднаўленьне перамоваў паміж Масквой і Менскам у нафтавым пытаньні.