Затрыманы лунінецкі актывіст Партыі БНФ

Радыё Свабода У Лунінецкім раёне затрыманы мясцовы сябра Партыі БНФ Юры Сьвіта.
Як паведаміў Радыё Свабода кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі гэтай партыі Юры Губарэвіч, лунінецкі актывіст знаходзіцца ў раённым аддзеле КДБ, супрацоўнікаў якога цікавіць яго ўдзел у мясцовых выбарах. Паводле Губарэвіча, сёньня стала вядома таксама, што спадар Сьвіта звольнены з працы.