А.Лукашэнка мае сустрэцца з В.Юшчанкам у лютым

Радыё Свабода Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Віктара Юшчанкі папярэдне прызначаная на другую палову лютага. Паводле інфармацыі прэсавай службы кіраўніка Беларусі, 9 студзеня зь ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова паміж двума лідэрамі, у часе якой было дамоўлена пра падрыхтоўку да сустрэчы.
Аляксандар Лукашэнка й Віктар Юшчанка таксама абмяняліся думкамі па актуальнай міжнароднай праблематыцы, абмеркавалі шэраг пытаньняў разьвіцьця двухбаковага беларуска-украінскага супрацоўніцтва, далі станоўчую ацэнку дынаміцы гандлёва-эканамічных стасункаў паміж дзьвюма краінамі, паведамляе БелаПАН.