У.Найдуноў: Беларусь адбірала аплачаную нафту

Радыё Свабода Беларускі бок аплаціў у студзені 2007 году дастаўку нафты і лічыць магчымым адабраць з нафтаправоду аплачаныя аб’ёмы, заявіў намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Найдуноў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве. На пытаньне, ці адбіралася аплачанае паліва, спадар Найдуноў даў станоўчы адказ.
Як паведамляе Інтэрфакс, залучаны кантракт на дастаўку 310 тысячаў тонаў нафты ў студзені, нафта на 40 тысячаў даляраў ужо аплачаная. Са словаў намесьніка міністра эканомікі, нафта цяпер не дастаўляецца цераз тое, што расейская кампанія “Транснефть” не аформіла дакумэнты на транспартаваньне.