У.Пуцін сёньня будзе разглядаць праблемы экспарту нафты

Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня правядзе сустрэчу ў Крамлі для абмеркаваньня пытаньня пра аднаўленьне экспарту нафты ў Эўропу па нафтаправодзе “Дружба”.
Як паведаміла агенцтву Reuters крыніца ў нафтавай прамысловасьці, сустрэча мае адбыцца ў Крамлі а 12.30 паводле маскоўскага часу. Мяркуецца таксама, што будуць і перамовы з прадстаўнікамі беларускага ўраду, якія прыбылі ў Маскву.