Сёньня пачалося датэрміновае галасаваньне

Уладзімер Глод, Менск А 10-й гадзіне раніцы 9 студзеня пачалося датэрміновае галасаваньне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Сёлета рэгіянальныя выбары ўпершыню пройдуць у адзін тур. Гэта азначае, што ўладальнікам дэпутацкага мандата становіцца той з прэтэндэнтаў, хто набярэ хаця б на адзін голас больш за свайго бліжэйшага канкурэнта. Раней, каб стаць дэпутатам, у першым туры неабходна было ня проста перамагчы, але й заручыцца падтрымкай 50 адсоткаў выбарнікаў плюс адзін голас.