Беларуская дэлегацыя тэрмінова адбыла на нафтавыя перамовы ў Маскву

Радыё Свабода Прэсавая служба МЗС Беларусі паведаміла пра тэрміновы візыт у сталіцу Расеі дэлегацыі беларускага ўраду на чале з намесьнікам міністра эканомікі Ўладзімерам Найдуновым.
“Мэта візыту – урэгуляваньне на аснове перамоў узаемных прэтэнзій адносна ўвядзеньня экспартнага мыта на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, і транзытнага мыта на расейскую нафту, якая перамяшчаецца ў Эўропу”, – паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.