Радыё Свабода Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Шаронаў паведаміў, што перамовы зь Беларусьсю пачнуцца толькі пасьля скасаваньня мыта на транзыт расейскай нафты, паведамляе "Интерфакс".
У эфіры радыёстанцымі "Эхо Москвы" А.Шаронаў заявіў: "Ня трэба забывацца, што Расея зьяўляецца для Беларусі найбуйнейшым рынкам і эканамічным партнэрам нумар адзін. Таму ў нас ёсьць магчымасьці ўжыць захады да Беларусі і настаяць на скасаваньні мыта".