Магілёў: кандыдатам у дэпутаты не дазволілі правесьці пікеты і мітынгі

Радыё Свабода, Магілёў Ініцыятарамі двух пікетаў і двух мітынгаў выступілі кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юры Новікаў ды ягоны намесьнік Сяргей Фамін. Магілёўскі гарвыканкам спаслаўшыся на адсутнасьць канкрэтнай мэты мерапрыемстваў не дазволіў іх правядзеньня.
Паводле спадара Новікава, акцыі меліся адбыцца дзеля абмеркаваньня з выбарнікамі мясцовых і нацыянальных сацыяльных праблемаў.

Два пікеты і два мітынгі меліся адбыцца ў вызначаным уладамі месцы 6 і 12 студзеня. У акцыях зьбіраліся ўдзельнічаць усе зарэгістраваныя ў Магілёве апазыцыйныя кандыдаты ў дэпутаты.