Італія крытыкуе Францыю за забарону для туніскіх мігрантаў

Італьянскія ўлады скрытыкавалі рашэньне Францыі зачыніць свае межы для цягнікоў зь Італіі з афрыканскім мігрантамі. Італія дала тысячам уцекачоў з Тунісу часовыя дазволы на жыхарства, якія дазваляюць ім свабодна падарожнічаць па шмат якіх краінах Зразьвязу.