Украіна: Цімашэнцы выставілі новыя абвінавачаньні

Экс-прэм'еру Ўкраіны Юліі Цімашэнцы выстаўленыя абвінавачаньні па другой крымінальнай справе, якая тычыцца кантрактаў у пастаўцы газа з Расеі. Цімашэнку абвінавачваюць у «перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў пры заключэньні газавых кантрактаў у 2009 годзе". Генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка заявіў, што яна аднаасобна прыняла рашэньне, якое не на карысьць дзяржаве і пагражае яе эканамічнай бясьпецы.

Раней таксама стала вядома, што распачатая крымінальная справа супраць былога кіраўніка «Нафтогаз Украіны» Алега Дубіны, якога абвінавацілі ў перавышэньні ўлады.