Эўразьвяз выкрасьліў Мусу Кусу з чорнага сьпісу

Былы міністр Муса Куса

Эўразьвяз адмяніў санкцыі супраць былога міністра замежных спраў Лібіі Мусы Кусы, які ў знак пратэсту супраць атакаў Кадафі на цывільных асобаў падаў у адстаўку і папрасіў палітычнага прытулку ў Лёндане. Міністэрства фінансаў Вялікабрытаніі заявіла, што імя Кусы выдалена са сьпісу тых чыноўнікаў, чые банкаўскія рахункі былі замарожаныя. Куса быў дапытаны паліцыяй Шатляндыі наконт абставінаў выбуху пасажырскага самалёта над Локербі ў 1988 годзе. Ніякая забарона для падарожжаў для яго таксама не ўведзеная.