Гарбачову зрабілі апэрацыю

Былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў перанёс апэрацыю на хрыбетніку ў клініцы гораду Мюнхэну ў Нямеччыне. Хірург Міхаіл Маер, які рабіў апэрацыю, паведаміў сёньня, што 80-гадовы пацыент хутка папраўляецца.

Апэрацыю зрабілі пяць дзён таму. Яна доўжылася дзьве гадзіны. Чакаецца, што Гарбачоў застанецца ў нямецкай клініцы яшчэ некалькі дзён.